Для сучасных дзяцей Вялікая Айчынная вайна - гэта далёкая гісторыя. Таму задача дарослых - дапамагчы падлеткам сфарміраваць правільную грамадзянскую пазіцыю, выхаваць уважлівае стаўленне да ветэранаў. Добрыя кнігі пра вайну, успаміны, размовы пра гісторыю нашай Радзімы і асобных чалавечых лёсах фарміруюць памяць пакаленняў.
Бібліятэка гімназіі кожны год прымае актыўны ўдзел у акцыі «Чытаем дзецям пра вайну». Сёлета ў рамках акцыі для вучняў пачатковай школы правялі гадзіну чытання кніг пра вайну.
Уступная гутарка пра падзеі вайны з фашысцкай Германіяй падрыхтавала дзяцей да знаёмства з літаратурнымі творамі, якія прадстаўлены на кніжнай выставе, арганізаванай у чытальнай зале. Для чытання ўслых была абраная кніга А. Міцяева "Зямлянка".
У суправаджэнні прэзентацыі «Кнігі пра вайну для дзяцей» гімназісты праслухалі апавяданні «Зямлянка», «Мяшок аўсянкі», «Ракетныя снарады» Анатоля Міцяева.
З вялікай цікавасцю, маленькія чытачы актыўна абмяркоўвалі падзеі і ўчынкі герояў, выказвалі свае адносіны да прачытанага. Адказы дзяцей былі рознымі, але разам з тым абдуманымі і асэнсаванымі. А пазней па прачытаным тэксце дзецям была прапанавана віктарына.
Завяршыўся час чытання праглядам мультфільма «Салдацкая казка», па апавяданні Канстанціна Паўстоўскага «Прыгоды жука-насарога», а вучань трэцяга класа Франкоўскі Артур прачытаў вельмі выразна і артыстычна верш Льва Пратасава «Малы яшчэ, але разважыць я ў сіле...". Хлопчыку, які напісаў гэты верш, было ўсяго 10 гадоў. Пранікнёна гучалі словы аб Радзіме, аб любові да яе.
Тэма Вялікай Айчыннай вайны была і застаецца адной з вядучых у літаратуры мінулага і сучаснасці. Праз 75 гадоў пасля заканчэння той страшнай вайны ў нас ёсць магчымасць зірнуць на падзеі ваенных гадоў вачыма відавочцаў.

Чытаем кнігі пра вайну

Автор новости admin2       теги новости 
Читали: 433 раз и ответили 0 раз

Сайты учреждений района

  • Гимназия №1 г.Свислочь
  • СШ №2 г.Свислочь
  • Гринковский УПК
  • Порозовская СШ
  • Вердомичский УПК
  • Дворчанский УПК
  • Добровольский УПК
  • Корнадский УПК
  • Новодворская СШ
  • Хоневичский УПК
  • «    Апрель 2024    »
    ПнВтСрЧтПтСбВс
    1
    2
    3
    4
    5
    6
    7
    8
    9
    10
    11
    12
    13
    14
    15
    16
    17
    18
    19
    20
    21
    22
    23
    24
    25
    26
    27
    28
    29
    30
     
  • Центр творчества детей и молодёжи
  • Центр-туризма и краеведения
  • Новодворский ясли-сад
  • ДЦРР г.Свислочь
  • Порозовский ясли-сад
  • Ясли-сад № 2 г.Свислочь
  • ЦКРОиР Свислочского района
  • Свислочский районный СПЦ
  • Рейтинг@Mail.ru
    >
    РБ, Гродненская обл., г.Свислочь, ул. Первомайская, 10
    e-mail: grsvislochoo@mail.grodno.by
    Отдел образования Свислочского районного исполнительного комитета
    © 2009-... Copyright