11-02-2019, 09:50
Категория: Мeроприятие
Увага! З 11 па 13 лютага 2019 года праходзіць раённы конкурс відэаролікаў “У краіне роднай мовы”, прысвечаны Міжнароднаму дню роднай мовы. Пераможцы конкурсу будуць вызначаны шляхам анлайн-галасавання і з улікам меркавання журы. Запрашаем прыняць удзел у галасаванні і выбраць лепшыя відэаролікі, якія будуць напраўлены для ўдзелу ў абласным конкурсе. Абласны конкурс будзе праходзіць у перыяд з 21 па 28 лютага 2019 года.