Велатурызм - адзін з самых займальных, экалагічных і карысных для здароўя відаў турызму. Такой выдатнай падзеяй - велапаход - пачалася праца клуба "Падлетак" у летнія канікулы.

У клубе «Падлетак» Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі г.Свіслач займаюцца падлеткі, якія стаяць на ўліку ў інспекцыі па справах непаўналетніх і ў сацыяльна небяспечным становішчы. Для таго, каб ім было тут цікава, пастаянна вывучаюцца іх запыты і прапановы. Займаючыся на працягу года ў клубе, падлеткі выказалі жаданне арганізаваць у летні час велапаход.
У некаторых дзяцей не было асабістых ровараў, але было моцнае жаданне паехаць. У гэтай праблеме нам на дапамогу прыйшоў Свіслацкі раённы фізкультурна-спартыўны комплекс, прадаставіў ровары і амуніцыю да іх.
Гэтак жа нельга не адзначыць гістарычную каштоўнасць маршруту і пазнавальнасць для дзяцей. Велапаход па родным краі меркаваў пункты прыпынкаў: алея Памяці, помнік-мемарыял "Волат", урочышча Вішаўнік - помнік загінуўшым яўрэям, помнік ахвярам Першай Сусветнай вайны ў пасёлку Мяльнова, помнік герою Вялікай Айчыннай вайны М.П. Массонову. На кожным прыпынку педагогам-арганізатарам Свіслацкага Цэнтра турызму і краязнаўства была праведзена міні-лекцыя па памятных мясцінах роднага краю.
Усе ўдзельнікі велапрабегу трымаліся выносліва, дысцыпліна была на вышыні. Дзякуй падлеткам за вясёлы настрой і выдатную кампанію. Наступнымі мерапрыемствамі, якія чакаюць падлеткаў у бліжэйшы час, будуць турыстычны паход, адкрыты турнір па пляжным валейболе і спартыўна-патрыятычная гульня «Зарніца».

Ася Саушчык, метадыст Цэнтра
творчасці дзяцей і моладзі г.Свіслач
Гродзенскай вобласці

Велапаход клуба “Падлетак”

Велапаход клуба “Падлетак”

Автор новости admin2       теги новости 
Читали: 489 раз и ответили 0 раз

Информация
Комментировать статьи на нашем сайте возможно только в течении 20 дней со дня публикации.

Сайты учреждений района

  • Гимназия №1 г.Свислочь
  • СШ №2 г.Свислочь
  • Гринковский УПК
  • Порозовская СШ
  • Вердомичский УПК
  • Дворчанский УПК
  • Добровольский УПК
  • Корнадский УПК
  • Новодворская СШ
  • Хоневичский УПК
  • «    Февраль 2019    »
    ПнВтСрЧтПтСбВс
     
    1
    2
    3
    4
    5
    6
    7
    8
    9
    10
    11
    12
    13
    14
    15
    16
    17
    18
    19
    20
    21
    22
    23
    24
    25
    26
    27
    28
     
  • Центр творчества детей и молодёжи
  • Центр-туризма и краеведения
  • Новодворский ясли-сад
  • ДЦРР г.Свислочь
  • Порозовский ясли-сад
  • Ясли-сад № 2 г.Свислочь
  • ЦКРОиР Свислочского района
  • Свислочский районный СПЦ
  • Рейтинг@Mail.ru Профессиональный хостинг Виртуальных Выделенных Серверов на территории Республики Беларусь Белорусский портал
    © 2009-... Copyright
    Отдел образования Свислочского районного исполнительного комитета
    Статистика Обратная связь