Категории: Мeроприятие
Вынікі раённага этапа VIII абласнога краязнаўчага конкурсу “Галасы гісторыі”
Завяршыўся раённы этап восьмага абласнога краязнаўчага конкурсу “Галасы гісторыі”, прысвечанага 70-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Мэтай дадзенага конкурсу з’яўляецца пашырэнне і актывізацыя краязнаўчага руху сярод навучэнцаў і педагогаў ва ўстановах адукацыі. Больш за 70 вучняў прынялі актыўны ўдзел у занальных раённых этапах. І вось 22 сакавіка ў актавай зале СШ №2 сабраліся пераможцы раённых занальных этапаў. Прыгожая беларуская мова гучала са сцэны. Усе каманды паказалі выдатныя веды падзей, дат, постацей, помнікаў, звязаных з гісторыяй Гродзеншчыны. Конкурс складаўся з трох частак. Першая – бліц-конкурс, дзе камандам на працягу 3-х хвілін было прапанавана адказаць на 50 пытанняў па гісторыі Гродзеншчыны ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Другая частка конкурсу праходзіла ў выглядзе імправізаванай экскурсіі з адлюстраваннем падзей Вялікай Айчыннай вайны, памяць аб якіх захоўваецца ў помніках. У трэцяй частцы – “Абарончыя збудаванні на Гродзеншчыне” -- было неабходна творча прадставіць аб’ект крэпасці ці лініі абароны, карыстаючыся сродкамі тэатралізацыі, рэканструкцыі падзей мінулых гадоў, мультымедыйнага паказу. Барацьба паміж камандамі была вельмі напружанай. Разрыў у балах – мізэрны. І вось падвядзенне вынікаў. Права прадстаўляць наш раён на абласным занальным туры, які пройдзе 29 сакавіка 2014 года ў Бераставіцы, здабыла каманда Поразаўскай сярэдняй школы. Другое месца прысуджана камандзе СШ №3, трэцяе у каманды Вердамічскага дзіцячага сада – сярэдняй школы. Віншуем пераможцаў!

Краязнаўчы конкурс “Галасы гісторыі”

Краязнаўчы конкурс “Галасы гісторыі”

Автор новости admin2       теги новости 
Читали: 958 раз и ответили 0 раз

Информация
Комментировать статьи на нашем сайте возможно только в течении 20 дней со дня публикации.
«    Сентябрь 2017    »
ПнВтСрЧтПтСбВс
 
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
 
© 2009-... Copyright
Отдел образования, спорта и туризма
Профессиональный хостинг Виртуальных Выделенных Серверов на территории Республики Беларусь Белорусский портал Рейтинг@Mail.ru