Категории: ---
Мерапрыемства прымеркавана да юбілейных датаў перыядычных выданняў, якія займаюць значнае месца ў культурна-асветніцкай прасторы сучаснай Беларусі: 35-годдзя з дня заснавання навуковага і метадычнага часопіса «Роднае слова», 90-годдзя – літаратурнай газеты «Літаратура і мастацтва» і 100-годдзя – літаратурна-мастацкага і грамадска-палітычнага часопіса «Полымя».

Ініцыятыва скіравана на папулярызацыю і пашырэнне кола чытачоў беларускамоўных выданняў, далучэнне школьнікаў да гісторыка-культурнай спадчыны беларускага народа, развіццё творчых здольнасцей вучнёўскай моладзі.

Да ўдзелу запрашаюцца навучэнцы Х–ХІ класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі.

На конкурс прымаюцца раней не друкаваныя работы ў жанры эсэ наступнай тэматыкі:

творчае асэнсаванне спадчыны беларускіх пісьменнікаў – юбіляраў 2022 г. (Я. Купала, Я. Колас, Я. Брыль, М. Танк, П. Панчанка і інш.);
знаёмства з жыццём і дзейнасцю літаратараў-землякоў (уражанні ад прачытаных твораў, творчых сустрэч, наведвання выстаў, кніжных экспазіцый і інш.);
літаратурны партрэт малой радзімы;
шлях літаратурна-краязнаўчага даследавання: пошукі і знаходкі;
сучасны літаратурны працэс на старонках навукова-метадычных і мастацка-літаратурных выданняў: водгук на прачытаны артыкул, твор.
Тэрмін прыёму эсэ: да 10 студзеня 2023 г.

Падвядзенне вынікаў: да 31 студзеня 2023 г.

Аўтары найлепшых работ будуць адзначаны дыпломамі і каштоўнымі падарункамі арганізатараў.

Больш падрабязна з умовамі правядзення конкурсу можна азнаёміцца ў палажэнні на сайце часопіса: https://rod-slova.by/naviny/uvaga-konkurs-ese-adrasy-rodnaga-slova/

Запрашаем юных аматараў роднага слова да ўдзелу!

Автор новости editor       теги новости 
Читали: 20 раз и ответили 0 раз

Сайты учреждений района

  • Гимназия №1 г.Свислочь
  • СШ №2 г.Свислочь
  • Гринковский УПК
  • Порозовская СШ
  • Вердомичский УПК
  • Дворчанский УПК
  • Добровольский УПК
  • Корнадский УПК
  • Новодворская СШ
  • Хоневичский УПК
  • «    Декабрь 2022    »
    ПнВтСрЧтПтСбВс
     
    1
    2
    3
    4
    5
    6
    7
    8
    9
    10
    11
    12
    13
    14
    15
    16
    17
    18
    19
    20
    21
    22
    23
    24
    25
    26
    27
    28
    29
    30
    31
     
  • Центр творчества детей и молодёжи
  • Центр-туризма и краеведения
  • Новодворский ясли-сад
  • ДЦРР г.Свислочь
  • Порозовский ясли-сад
  • Ясли-сад № 2 г.Свислочь
  • ЦКРОиР Свислочского района
  • Свислочский районный СПЦ
  • Рейтинг@Mail.ru
    >
    РБ, Гродненская обл., г.Свислочь, ул. Первомайская, 10
    e-mail: grsvislochoo@mail.grodno.by
    Отдел образования Свислочского районного исполнительного комитета
    © 2009-... Copyright