27-01-2022, 07:43
Категории: Мeроприятие, Воспитательная работа
У рамках прафарыентацыйнай акцыі "Дзень з прадпрыемствамі" навучэнцы 6-7 класаў наведалі самае буйнае прадпрыемства нашага мясцовага ААТ "Ханявічы" - малочна-таварную ферму на 777 галоў. Намеснік загадчыка Рагачэўская Наталля Мікалаеўна пазнаёміла вучняў з усімі этапамі складанага тэхналагічнага працэсу - ад нараджэння маленькіх цялятак да здачы малака на знакаміты "Беллакт". Дзеці даведаліся, колькі чалавек працуе на МТФ; колькі ўтрымаецца галоў маладняка і дарослых кароў; як ажыццяўляецца вырошчванне маленькіх і догляд вялікіх цялят. Змаглі паназіраць за працэсам кармлення асобін кожнага ўзросту. Атрымалі адказы на ўсе пытанні: колькі часу ўтрымваюцца жывёлы ў кожным з цэхаў, які склад кармоў у пэўным узросце, як распазнаць і дагледзець рэкардсменку, якая дае больш за 30 літраў малака, прычым гатунку экстра. Вучняў уразіла высокатэхналагічная арганізацыя кожнага працэсу, сучасная тэхнічная аснашчанасць прадпрыемства. Дзеці, якія растуць у вёсцы, ласкава і з задавальненнем падыходзілі, каб пагладзіць жывёл. Знаёмства з лепшымі працаўнікамі, шчырая размова з імі, іх захопленасць працай і самаадданасць, задавольненасць вынікамі і аплатай такой важнай працы абудзіла ў многіх жаданне ў будучым атрымаць прафесіі ветэрынарнага ўрача, заатэхніка або стаць жывёлаводам. Кіраўніцтва МТФ выразіла надзею на тое, што сёняшнія школьнікі стануць іх дастойнай зменай.
Читали: 398 раз и ответили 0 раз