23.11.2021 г. аддзелам адукацыі Свіслацкага раённага выканаўчага камітэта і дзяржаўнай ўстановай адукацыі “Гродзенскі абласны інстытут развіцця адукацыі” праведзены абласны семінар-панарама для кіраўнікоў метадычных аб’яднанняў, настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры па тэме “Міжпрадметыя сувязі на ўроках беларускай мовы і літаратуры: значэнне, шляхі выкарыстання”.
Семінар праведзены з мэтай удасканалення прафесійнай кампетэнтнасці ўдзельнікаў ў пытаннях рэалізацыі міжпрадметных сувязей па беларускай мове і літаратуры.
У ходзе семінара прадстаўлены эфектыўны педагагічны вопыт работы настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры Свіслацкага раёна па пытаннях міжпрадметных сувязей.
Прэзентаваны кабінет беларускай мовы і літаратуры Урбановіч Зоі Аляксандраўны, настаўніка беларускай мовы і літаратуры ДУА “Вучэбна-педагагічны комплекс Дабравольскі дзіцячы сад-сярэдняя школа”. Прадстаўлены вопыт работы ДУА “Вучэбна-педагагічны комплекс Дабравольскі дзіцячы сад-сярэдняя школа” па фарміраванні каштоўнасна-светапогляднай кампетэнцыі вучняў праз арганізацыю экскурсійнай, праектнай і даследчай дзейнасці ва ўстанове адукацыі, развіцці пазнавальных інтарэсаў вучняў праз рэалізацыю міжпрадметных сувязей вучэбных прадметаў “Беларуская літаратура” і “Гісторыя Беларусі”, арганізацыі адукацыйнага працэсу па беларускай літаратуры ў сістэме “урок – пазакласная дзейнасць”.
Удзельнікі семінара пазнаёміліся з работай музея пад адкрытым небам “Страчаная спадчына свіслацкага краю”, відэаэкскурсіямі па памятных мясцінах Свіслаччыны “Зямля, дзе пачаўся мой лёс”, “Страчаныя храмы свіслацкай зямлі”, “Здабытае страчанае малой радзімы”, “Міфічны свет вачыма нашых продкаў”, даследчай работай “Таямніцы маёй малой радзімы”, прадстаўленай на абласным краязнаўчым конкурсе “Маёй зямлі невядомыя таямніцы”, работай “Страчанае, але не забытае: царква Святога Іллі ў вёсцы Грынявічы Свіслацкага раёна”, якая была прадстаўлена на абласным конкурсе “З міру па нітцы” ў намінацыі “Юныя дойліды”.
Прадстаўлены вопыт сумеснай работы ДУА “Вучэбна-педагагічны комплекс Дабравольскі дзіцячы сад-сярэдняя школа” і ДУА “Вучэбна-педагагічны комплекс Корнадзьскі дзіцячы сад-базавая школа” па фарміраванні метапрадметных кампетэнцый вучняў праз арганізацыю навукова-даследчай дзейнасці.
Удзельнікі семінара пазнаёміліся з вопытам стварэння і выкарыстання педагогамі Свіслацкага раёна буктрэйлераў, электронных сродкаў навучання. Прэзентаваны ЭАР “Чым хата багата” (Казімерчык Алена Пятроўна, настаўнік матэматыкі ДУА “Вучэбна-педагагічны комплекс Дабравольскі дзіцячы сад-сярэдняя школа”), “Крок за крокам да Алімпа” (Урбановіч Зоя Аляксандраўна), блогі “Зніклае, але незабытае” (Лысевіч Вольга Аляксандраўна, настаўнік беларускай мовы і літаратуры, дырэктар ДУА “Вучэбна-педагагічны комплекс Корнадзьскі дзіцячы сад-базавая школа”), “У краіне роднага слова” (Карповіч Аксана Уладзіміраўна, настаўнік беларускай мовы і літаратуры ДУА “Поразаўская сярэдняя школа”).
Эфектыўным вопытам стварэння і выкарыстання вэб-квэст тэхналогіі ў дзейнасці настаўніка-філолага падзялілася Карповіч Аксана Уладзіміраўна.
Увазе ўдзельнікаў семінара прадстаўлены відэаматэрыялы па рэалізацыі міжпрадметных сувязей на ўроках беларускай мовы літаратуры (Пракаповіч Ірына Віктараўна, настаўнік беларускай мовы і літаратуры ДУА “Сярэдняя школа № 2 імя М.П. Масонава”, Урбановіч Зоя Аляксандраўна, настаўнік ДУА “Вучэбна-педагагічны комплекс Дабравольскі дзіцячы сад-сярэдняя школа”).
Пры падвядзенні вынікаў семінара ўдзельнікі адзначылі высокую практычную накіраванасць прадстаўленых матэрыялаў.

Матэрыялы семінара

Автор новости admin2       теги новости 
Читали: 330 раз и ответили 0 раз

Сайты учреждений района

  • Гимназия №1 г.Свислочь
  • СШ №2 г.Свислочь
  • Гринковский УПК
  • Порозовская СШ
  • Вердомичский УПК
  • Дворчанский УПК
  • Добровольский УПК
  • Корнадский УПК
  • Новодворская СШ
  • Хоневичский УПК
  • «    Июнь 2023    »
    ПнВтСрЧтПтСбВс
     
    1
    2
    3
    4
    5
    6
    7
    8
    9
    10
    11
    12
    13
    14
    15
    16
    17
    18
    19
    20
    21
    22
    23
    24
    25
    26
    27
    28
    29
    30
     
  • Центр творчества детей и молодёжи
  • Центр-туризма и краеведения
  • Новодворский ясли-сад
  • ДЦРР г.Свислочь
  • Порозовский ясли-сад
  • Ясли-сад № 2 г.Свислочь
  • ЦКРОиР Свислочского района
  • Свислочский районный СПЦ
  • Рейтинг@Mail.ru
    >
    РБ, Гродненская обл., г.Свислочь, ул. Первомайская, 10
    e-mail: grsvislochoo@mail.grodno.by
    Отдел образования Свислочского районного исполнительного комитета
    © 2009-... Copyright