3 ліпеня ў Рэспубліцы Беларусь адзначаецца Дзень Незалежнасці- адно з самых значных і важных свят для кожнай дзяржавы. Гэты дзень – адзін з тых, калі яшчэ раз выпадае нагода ганарыцца сваёй краінай, даведацца нешта новае пра культурныя традыцыі, гісторыю сваёй краіны.
Выхаванцы лагера “Парус”, які дзейнічае на базе Корнадзьскага дзіцячага сада –базавай школы, здзейснілі чарговае падарожжа і наведалі “Заліў Незалежнасці”. Сённяшні дзень у ДАЛ “Парус” прайшоў пад дэвізам:
“Беларусь любімая,
Слаўная зямля.
Лепш за ўсіх ты мілая
Радзіма мая!”
З самага ранку выхаванцы даведаліся, што 3 ліпеня ў лагеры пройдзе акцыя ”#Люблю Беларусь”, у рамках якой будуць праведены мерапрыемствы, прысвечаныя Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь. Выхавальнік Матвейчык І.А, адзначыла, што ў гэты дзень сэрцы ўсіх людей краіны перапаўняе гонар, радасць і ў той жа час смутак ад усведамлення таго, якім чынам наша краіна атрымала сваю незалежнасць. Акцыя ”#Люблю Беларусь” пачалася з прапановы выхавальніка ўвесь дзень размаўляць на беларускай мове і прыняць удзел у літаратурным конкурсе “Вершы пра Беларусь”, дзе кожны жадаючы змог прачытаць свой любімы верш пра радзіму. Творчыя здольнасці выхаванцы змаглі прадэманстраваць і ў конкурсе малюнкаў “Я тут нарадзіўся, тут жыве мая сям’я…”, у якім кожны з удзельнікаў намаляваў той куточак малой радзімы дзе ён нарадзіўся, дзе жывуць яго бацькі, дзе ён бавіць час і вучыцца.
Яшчэ адным з прыпынкаў у падарожжы падлеткаў стала эстафета- вясёлыя старты “Хутчэй. Вышэй. Мацней”, у якой хлапчукі і дзяўчаты паказалі спартыўны талент, праявілі камандны дух. У канцы эстафеты выхаванцы лагера прыйшлі да высновы, што каб сваімі поспехамі праслаўляць сваю сям’ю, школу, малую радзіму і краіну патрэбна быць здаровым, займацца спортам, умець паказаць сябе і ў той жа час вучыцца працаваць у камандзе.
Дзень быў насычаны рознымі мерапрыемствамі, аднак больш усяго падлеткам спадабаўся міні-спектакаль “Беларускія традыцыі”. У чарговы раз выхаванцы паспрабавалі свае здольнасці ў ткацтве паясоў, прадэманстравалі сябрам абрады, звязаныя з выкарыстаннем паясоў і рушнікоў у быце беларусаў. Дзеці змаглі правесці пару хвілін у тым часе, калі нашы бабулі і дзядулі жылі звычайным сялянскім жыццём, працавалі, рабілі рэчы сваімі рукамі, ткалі і вышывалі, сустракалі гасцей і бавілі час.
У гэты дзень удзельнікі лагера “Парус” пажадалі жыхарам Беларусі міру і згоды, шчасця і дабрабыту.
Па традыцыі самыя актыўныя ўдзельнікі мерапрыемстваў былі адзначаны “жамчужынкамі”- мясцовай валютай лагера “Парус”.

Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь

Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь

Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь

Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь

Автор новости admin2       теги новости 
Читали: 18 раз и ответили 0 раз

Сайты учреждений района

  • Гимназия №1 г.Свислочь
  • СШ №2 г.Свислочь
  • Гринковский УПК
  • Порозовская СШ
  • Вердомичский УПК
  • Дворчанский УПК
  • Добровольский УПК
  • Корнадский УПК
  • Новодворская СШ
  • Хоневичский УПК
  • «    Август 2021    »
    ПнВтСрЧтПтСбВс
     
    1
    2
    3
    4
    5
    6
    7
    8
    9
    10
    11
    12
    13
    14
    15
    16
    17
    18
    19
    20
    21
    22
    23
    24
    25
    26
    27
    28
    29
    30
    31
     
  • Центр творчества детей и молодёжи
  • Центр-туризма и краеведения
  • Новодворский ясли-сад
  • ДЦРР г.Свислочь
  • Порозовский ясли-сад
  • Ясли-сад № 2 г.Свислочь
  • ЦКРОиР Свислочского района
  • Свислочский районный СПЦ
  • Рейтинг@Mail.ru
    © 2009-... Copyright
    Отдел образования Свислочского районного исполнительного комитета
    Статистика Обратная связь