У мэтах рэалізацыі Плана мерапрыемстваў Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь па папулярызацыі і пашырэнні сферы выкарыстання беларускай мовы ў жыцці грамадства на 2010 і наступныя гады арганізавана шырокае святкаванне Міжнароднага дня роднай мовы.
Ва ўстановах адукацыі з 15.02.2021 па 24.02.2021 прайшлі тыдні беларускай мовы.
Арганізаваны кніжныя выставы, прысвечаныя творчасці пісьменнікаў і паэтаў, пісьменнікаў-юбіляраў, конкурсы і выставы малюнкаў па творах беларускіх пісьменнікаў.
Праведзены акцыі: “Любімыя словы роднай мовы”, “Гавары са мной па-беларуску”, “Рускай мове дай разгрузку, размаўляй па-беларуску”, “Размаўляй па-беларуску”, “Чытаем творы на роднай мове”, “Чытаем па-беларуску”, інфармацыйныя і класныя гадзіны, прысвечаныя цікавым і невядомым старонкам з гісторыі беларускай мовы і літаратуры, фестываль рыторыкі.
Праведзены турніры і віктарыны “Падарожжа па роднай зямлі” “Ведай родную мову”, “Знаўцы беларускай мовы”, гульнявыя праграмы “Краязнаўчае лета”,“Смак роднай мовы”, У гасцях у казкі”, У гасцях у беларускай мовы”, “Размаўляй па-беларуску”, алімпійскія гульні “Ведай родную мову”, інтэлектуальна-пазнавальныя гульні “Як ты дорага мне, мая родная мова!” “Як ты родная мне, мая родная мова”, тэатралізавная пастаноўка “Страчаны час”, конкурс перакладчыкаў, чэлендж “Мова”, дэжавю “Цікавыя факты пра мову”, паэтычны слэм “Гучы , мілагучнае роднае слова”.
Арганізаваны анлайн-алімпіяда па беларускай мове для вучняў 5-11 класаў, для 3-6 класаў – анлайн-квэст па-беларуску, створаны буклеты пра беларускую мову
Створаны вусныя часопісы “Цудоўная, дзіўная мова”, праведзены конкурсы чытальнікаў вершаў беларускіх паэтаў, уласных твораў, прысвечаных мове, чытальнікаў баек, конкурс пісьмовых работ “За што я люблю родную мову”, літаратурна-музычныя кампазіцыі “З любоўю да роднай зямлі”, літаратурная кампазіцыя-патрэт “Вялікі і непаўторны талент”, творчая майстэрня “Паэтычны каляндар прыроды”, літаратурная гасцёўня “Хата Кандрата на смех і жарты багата”.
Вучні ўстаноў адукацыі г.Свіслач наведалі Свята роднай мовы ў Свіслацкай дзіцячай бібліятэцы.
Праведзены мерапрыемствы ў школьных бібліятэках: бібліямікс “Жылі лёсам людзей”, бібліятэчны ўрок па творчасці беларускіх пісьменнікаў і занятак “Прачытай кнігу сам – прапануй сябрам”, бібліятэчная гадзіна, літаратурная віктарына “Знаўцы беларускага слова”.
У раённым этапе абласнога конкурсу буктрэйлераў “Чытаем беларускіх класікаў” прадстаўлена 22 буктрэйлера з устаноў агульнай сярэдняй адукацыі. Праведзены адзіны дыктант на прыз БРСМ, гульня-конкурс “Буслік-2021” (166 удзельнікаў).
Ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі з 27 студзеня па 9 лютага 2021 г. праводзіўся раённы этап Рэспубліканскага інтэрнэт-конкурсу літаратурных работ «АЗБУКа пачуццяў» у рамках праекта «Script.Art.by». У конкурсе прынялі ўдзел 30 навучэнцаў у трох узроставых катэгорыях, з іх 28 работ на беларускай мове (93,3%).
Інфармацыя аб святкаванні мерапрыемстваў, прысвечаных Міжнароднаму дню роднай мовы, размешчана на сайтах устаноў адукацыі раёна, аддзела адукацыі Свіслацкага райвыканкама, на сайце “Настаўніцкай газеты”, старонках “Свіслацкай газеты”.

Аб правядзенні Міжнароднага дня роднай мовы


Аб правядзенні Міжнароднага дня роднай мовы

Аб правядзенні Міжнароднага дня роднай мовы

Аб правядзенні Міжнароднага дня роднай мовы

Аб правядзенні Міжнароднага дня роднай мовы

Аб правядзенні Міжнароднага дня роднай мовы

Автор новости admin2       теги новости 
Читали: 370 раз и ответили 0 раз

Сайты учреждений района

  • Гимназия №1 г.Свислочь
  • СШ №2 г.Свислочь
  • Гринковский УПК
  • Порозовская СШ
  • Вердомичский УПК
  • Дворчанский УПК
  • Добровольский УПК
  • Корнадский УПК
  • Новодворская СШ
  • Хоневичский УПК
  • «    Март 2024    »
    ПнВтСрЧтПтСбВс
     
    1
    2
    3
    4
    5
    6
    7
    8
    9
    10
    11
    12
    13
    14
    15
    16
    17
    18
    19
    20
    21
    22
    23
    24
    25
    26
    27
    28
    29
    30
    31
  • Центр творчества детей и молодёжи
  • Центр-туризма и краеведения
  • Новодворский ясли-сад
  • ДЦРР г.Свислочь
  • Порозовский ясли-сад
  • Ясли-сад № 2 г.Свислочь
  • ЦКРОиР Свислочского района
  • Свислочский районный СПЦ
  • Рейтинг@Mail.ru
    >
    РБ, Гродненская обл., г.Свислочь, ул. Первомайская, 10
    e-mail: grsvislochoo@mail.grodno.by
    Отдел образования Свислочского районного исполнительного комитета
    © 2009-... Copyright