14-04-2018, 12:53
Категории: Информация, Учителю
Настаўнікі абмеркавалі сучасныя патрабаванні да ўрокаў беларускай мовы і літаратуры, шляхі рэалізацыі кампетэнтнаснага падыходу, арганізацыю ацэначнай дзейнасці. Настаўнікі гімназіі №1 г.Свіслачы І.Я.Семяняка і Т.Ю. Каскевіч падзяліліся вопытам работы па арганізацыі вучэбна-пазнавальнай дзейнасці вучняў на ўрокаў і пазакласных занятках. І.Я. Семяняка пазнаёміла калег з практыкай выкарыстання эфектыўных прыёмаў і сродкаў матывацыі, арганізацыі, дыферэнцыацыі, індывідуалізацыі і стымулявання вучэбнай дзейнасці. Т.Ю. Каскевіч на адкрытым уроку прадставіла індывідуальныя і калектыўныя формы арганізацыі дзейнасці вучняў на ўроку, рэалізацыю ацэначнай дзейнасці з улікам патрабаванняў нормаў ацэнкі па прадметах. На практычным занятку настаўнікі удасканалілі навыкі праверкі і ацэньвання водгука на прапанаваны тэкст.
Читали: 922 раз и ответили 0 раз

Информация
Комментировать статьи на нашем сайте возможно только в течении 20 дней со дня публикации.
Комментировать статьи на нашем сайте возможно только в течении 20 дней со дня публикации.